Краіна пад срэбнымі аблокамі | ATL
Адна з найпрыгажэйшых з'яў прыроды - таямнічыя начныя серабрыстыя аблокі (ru.wikipedia.org/wiki/Серебристые_облака). Аблокі, якія з'яўляюцца толькі пару разоў улетку на вышынях каля 80 км - амаль у адкрытым космасе! - і, будучы асветленымі сонечнымі промнямі, быццам бы самі свецяцца на начным небе. Нам пашанцавала: сярэднія шыроты, на якіх мы жывем, з'яўляюцца самымі аптымальнымі для назірання за гэтым відовішчам, таму Беларусь сапраўды заслужыла права называцца Краінай пад срэбнымі аблокамі. У гэтым кароткім фільме можна ўбачыць усе з'яўленні гэтых загадкавых структур на нашым небе ў 2013 годзе.
Аўтар — Віктар Малышчыц.
Музыка — Артур Хайрулін.